19
Февраль
0
Комм.
Стартаваў Тыдзень роднай мовы
Сёння ў гімназіі №7 горада Віцебска імя П. Я. Кандраценкі стартаваў Тыдзень роднай мовы, прысвечаны Сусветнаму дню роднай мовы, які адзначаецца з 2000 года, і спрыяе захаванню нацыянальнай адметнасці і самабытнасці беларускай мовы ў асяроддзі моладзі і падлеткаў.
Падчас Тыдня вучні гімназіі прымуць удзел у фотавыставе “Сэлфі па-беларуску”, акцыях “Далучы сваю далонь”, “Камплімент роднай мове “, інтэрактыўнай гульні “Скарбы роднай мовы “, паспрабуюць свае творчыя здольнасці ў якасці мастакоў і журналістаў.