Государственное учреждение образования

"Гимназия №7 г. Витебска имени П.Е.Кондратенко"

BelarusianRussianEnglish
✉ 210032, г.Витебск,
проспект Победы, 29-А
+375212 622605 +375212 622620
📧 gymn7@pervroo-vitebsk.gov.by
Официальный сайт ГУО "Гимназия №7 г. Витебска имени П. Е. Кондратенко " > Без рубрики  > Тыдзень беларускай мовы, літаратуры «Жыву ў Беларусi i тым ганаруся!»

Тыдзень беларускай мовы, літаратуры «Жыву ў Беларусi i тым ганаруся!»

З 23 лютага па 1 сакавіка ў гімназіі праходзіў тыдзень беларускай мовы, літаратуры «Жыву ў Беларусi i тым ганаруся!» У гэты час кожны вучань мог праявіць свае веды і паўдзельнічаць у разнастайных мерапрыемствах і акцыях. Вучні прынялі ўдзел у iнтэрактыуных гульнях, віктарынах, выставе малюнкаў “Мой родны кут” і калаж, рабілі паштоўкі “Пажаданні роднай мове”, рабілі крыжаванкі, рэбусы, адгадвалі загадкі “Загадкі з роднай хаткі”, гулялі ў “Перакладчыкі”, пісалі хвілінкі арфаграфіі “Пішам прыгожа!”
Трэба адзначыць, што падчас мерапрыемстваў вучні змаглі прадэманстраваць не толькі свае інтэлектуальныя, але і акцёрскія, лідарскія, творчыя здольнасці. Тыдзень завяршыўся, але будзем спадзявацца, што мерапрыемствы беларускамоўнага тыдня дапамаглі абудзіць у вучняу цікавасць да вывучэння роднай мовы, гісторыі і традыцый беларускага народа.

Без Комментариев

Оставить комментарий