Государственное учреждение образования

"Гимназия №7 г. Витебска имени П.Е.Кондратенко"

BelarusianRussianEnglish
✉ 210032, г.Витебск,
проспект Победы, 29-А
+375212 622605 +375212 622620
📧 gymn7@pervroo-vitebsk.gov.by
Официальный сайт ГУО "Гимназия №7 г. Витебска имени П. Е. Кондратенко " > Новости  > Республиканская выставка-конкурс детского и молодежного творчества «Я родным краем ганаруся»

Республиканская выставка-конкурс детского и молодежного творчества «Я родным краем ганаруся»

З  верасня па  кастрычнік 2022 года ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі праходзіла  Рэспубліканская выстава-конкурс дзіцячай і маладзёжнай творчасці “Я родным краем ганаруся”, прысвечаная Году гістарычнай памяці.  На выстаўцы былі прадстаўлены творчыя работы ў намінацыях: “Выяўленчае мастацтва”; “Дэкаратыўна-прыкладная творчасць”; “Літаратурная творчасць”; “Анімацыйны фільм”; “Мастацкая фатаграфія”. Тэматыка работ – “Гістарычная спадчына: ад мінулага да сучаснасці”, “Нацыянальныя здабыткі: творчасць, навука і спорт”, “Беларусы: пераемнасць, каштоўнасць, адзінства”.

Арганізатарамі конкурсу выступілі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.

У выставе-конкурсе прынялі ўдзел выхаванцы, навучэнцы ўстаноў дашкольнай адукацыі, агульнай сярэдняй адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, прафесійна-тэхнічнай адукацыі і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, вышэйшай адукацыі ва ўзросце  ад 4 да 25 гадоў.

З гонарам адзначаем, што на выстаўцы была прадстаўлена і работа вучаніцы гімназіі нумар 7 горада Віцебска Нэлі Баранаўскай (педагог Алена Іванаўна Гінько), якая атрымала дыплом другой ступені ў намінацыі «Літаратурная творчасць».

Віншуем Нэлі і яе педагога з такім высокім дасягненням і жадаем далейшых поспехаў!

Без Комментариев

Оставить комментарий