Государственное учреждение образования

"Гимназия №7 г. Витебска имени П.Е.Кондратенко"

BelarusianRussianEnglish
✉ 210032, г.Витебск,
проспект Победы, 29-А
+375212 622605 +375212 622620
📧 gymn7@pervroo-vitebsk.gov.by

Шчыры “ДЗЯКУЙ!”

І зноў на нашай сцэне для маленькіх гледачоў адбыўся паказ спектакля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Якуба Коласа “ВЯДЗЬМАРКА І ДЫНАЗАЎРЫК”. Галоўны герой гэтай дзіцячай казкі ў нечым нагадвае Маленькага прынца. Як і ў славутым творы Экзюперы, Дыназаўрык з іншай планеты вельмі пакутуе ад адзіноты і ў пошуках сяброў блукае па бязмежным Сусвеце. З караблём здараецца катастрофа, і наш герой прызямляецца ў халодным зімовым лесе, дзе яго чакаюць злосныя і жорсткія чараўнікі – вядзьмарка Барабуля і Зюзя-Зімавіца. Праўда, загубіць Дыназаўрыка ў іх не атрымаецца, яго ўратуюць дзеці – Піліпка і Сняжана.
Музычная казка «Вядзьмарка і Дыназаўрык» пра тое, што мы жывем на халоднай планеце, і каб выжыць, трэба сагрэць адно аднаго душэўным цяплом. На жаль, мы сёння сталі асабліва хітрымі, ашчаднымі, глядзім толькі ў сваю кішэню, носім, змяняем маскі, і таму да нас не прыляцяць добрыя іншапланецяне, пакуль мы самі не станем дабрэйшымі, не навучымся сябраваць.
Шчыры дзякуй кіраўніцтву тэатра за магчымасць прагляду спектакля на сцэне нашай школы!

Без Комментариев

Оставить комментарий