Государственное учреждение образования

"Гимназия №7 г. Витебска имени П.Е.Кондратенко"

BelarusianRussianEnglish
✉ 210032, г.Витебск,
проспект Победы, 29-А
+375212 622605 +375212 622620
📧 gymn7@pervroo-vitebsk.gov.by

Свет творчасці загадкавы і вабны…

“Свет творчасці загадкавы і вабны…” – пад такой назвай прайшла 22 лістапада ў актавай зале гімназіі падчас Тыдня беларускай мовы і літаратуры сустрэча з вядомымі беларускімі пісьменнікамі-землякамі – паэтам-гумарыстам, сатырыкам, перакладчыкам, лаўрэатам літаратурнай прэміі імя К. Крапівы Міхасём Мірановічам і сучаснай паэткай, аўтарам трох зборнікаў вершаў, загадчыкам літаратурнай часткі тэатра ”Лялька” Людмілай Сіманёнак. Арганізавала мерапрыемства настаўнік гімназіі, паэт А.І. Гінько.

Пранікнённыя лірычныя радкі, успаміны пра дзяцінства і юнацтва, дасціпны яскравы гумар не пакінулі абыякавымі шматлікую вучнёўска-настаўніцкую аудыторыю. Усмешкі, апладысменты, зацікаўленннасць слухачоў, аўтографы аўтараў, фотаздымкі на памяць….

І пры гэтым ўсім – шырока, ярка, спеўна, самабытна і годна гучала наша родная беларуская мова!

Без Комментариев

Оставить комментарий