26
Сентябрь
0
Комм.
Тыдзень роднай мовы
З 19 па 24 верасня ў гімназіі праходзіў Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова”. Бібліятэка гімназіі прыняла актыўны ўдзел, падрыхтавала кніжную выставу “Родная мова – зараначка матчына”, тэматычную кніжную паліцу “І не знікаць паэтам вечна”. Вялікую цікавасць у вучняў выклікала прэзентацыя серыі кніг “Скарбонка гістарычнай памяці”. Для настаўнікаў была падрыхтавана прэзентацыя-выстава “Сэрцам роднага слова краніся”.