Государственное учреждение образования

"Гимназия №7 г. Витебска имени П.Е.Кондратенко"

BelarusianRussianEnglish
✉ 210032, г.Витебск,
проспект Победы, 29-А
+375212 622605 +375212 622620
📧 gymn7@pervroo-vitebsk.gov.by

Як ты дорага мне, мая родная мова!

”Як ты дорага мне, мая родная мова! Мілагучнае, звонкае, спеўнае слова!“ – пісаў вядомы паэт Ніл Гілевіч.

Менавіта гэтыя словы сталі дэвізам, пад якім  прайшоў у дзяржаўнай установе адукацыі ”Гімназія №7 г. Віцебска імя П.Я. Кандраценкі“ Тыдзень роднай мовы.

Кожны грамадзянін Рэспублікі Беларусь ганарыцца сваёй гісторыяй, ведае і шануе сваю родную мову. Вучні I – XI класаў прынялі актыўны ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах, якія ладзіліся падчас Тыдня ў гімназіі. А іх было нямала: акцыя ”Размаўляй са мной па-беларуску“, прэзентацыя віншавальных паштовак ”Пажаданні роднай мове“, гастранамічны фэст ”Беларуская кухня“, віртуальная экскурсія ”Падарожжа па Беларусі“, выставы, віктарыны, конкурсы.

Вучні IX-XI класаў для малодшых гімназістаў правялі паэтычную гасцёўню, дзе з натхненнем і гонарам чыталі вершы сваёй настаўніцы, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, – Алены Іванаўны Гінько.

Наведалі гімназісты Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Я. Коласа, а таксама адправіліся ў падарожжа па сваёй любай Беларусі і адкрылі для сябе таямніцы Мірскага замка.

Любіць сваю мову, гаварыць па-беларуску, чытаць творы беларускіх класікаў, захапляцца гісторяй, праслаўляць родную Беларусь – менавіта такія мэты ставіць перад сабой і актыўна іх рэалізуе ”вялікая сям’я“ вучняў і педагогаў гімназіі №7 г. Віцебска імя П.Я. Кандраценкі.

 

Намеснік дырэктара по вучэбнай рабоце Т.А. Полазава

Без Комментариев

Оставить комментарий