Государственное учреждение образования

"Гимназия №7 г. Витебска имени П.Е.Кондратенко"

BelarusianRussianEnglish
✉ 210032, г.Витебск,
проспект Победы, 29-А
✆ +375212 622605 +375212 622620
📧 gymn7@pervroo-vitebsk.gov.by
Официальный сайт ГУО "Гимназия №7 г. Витебска имени П. Е. Кондратенко " > Новости  > Экскурсія ў заслужаным калектыве Рэспублікі Беларусь «Беларускі тэатр “Лялька”.

Экскурсія ў заслужаным калектыве Рэспублікі Беларусь «Беларускі тэатр “Лялька”.

6 лістапада для вучняў 8 класаў гімназіі была праведзена экскурсія ў заслужаным калектыве Рэспублікі Беларусь «Беларускі тэатр “Лялька”. Гэта знакаміты лялечны тэатр у Віцебску, вядомы сваёй асаблівай атмасферай свята, унікальнымі пастаноўкамі на беларускай мове і багатым рэпертуарам як для дзяцей, так і для дарослых. Тэатр размяшчаецца ў гістарычным будынку — прыгожым гарадскім сядзібным доме XIX стагоддзя ў самым цэнтры горада.
У гэтым тэатры для дзяцей адбылася значная і вельмі цікавая падзея — творчая сустрэча з Вольгай Іванаўнай Русілкай, кандыдатам філалагічных навук, дацэнтам, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі і адным з аўтараў дзеючага падручніка «Беларуская літаратура» для 8 класа. Для васьмікласнікаў – гэта была ўнікальная магчымасць пазнаёміцца не толькі з чалавекам, які стварае школьныя кнігі, але і з таленавітай паэткай, якая ўмее захапляць родным словам.
Сустрэча прайшла ў вельмі цёплай і нязмушанай атмасферы. Вольга Іванаўна расказала пра тое, як нараджаўся падручнік для 8 класа, над якім яна працавала разам з вядомымі аўтарымі, у тым ліку з акадэмікам М. А. Лазаруком. Было вельмі цікава даведацца, што падручнік новага пакалення — гэта не проста збор тэкстаў і пытанняў. Аўтары імкнуліся зрабіць яго такім, каб вучню было цікава не толькі чытаць, але і разважаць, параўноўваць літаратуру з музыкай і жывапісам, выконваць творчыя заданні. Вольга Іванаўна падкрэсліла, што галоўная мэта іх працы — выхаваць удумлівага чытача, які любіць і разумее беларускую культуру.
Асабліва ўразіла тое, што Вольга Іванаўна чытала свае ўласныя вершы. Яна паэтка, аўтар некалькіх зборнікаў, і яе паэзія гучыць вельмі шчыра і кранальна. Яна распавяла, як важна знаходзіць натхненне ў звычайных рэчах, у прыродзе, у любові да роднага краю. Пасля яе чытання некаторыя з дзяцей задумаліся пра тое, што беларуская літаратура — гэта не толькі школьны прадмет, але і жывое мастацтва, якое можа кранаць душу.
Напрыканцы сустрэчы дзеці мелі магчымасць задаць пытанні. Вучні пыталіся пра тое, як стаць пісьменнікам, ці цяжка пісаць падручнікі і што рабіць, каб палюбіць чытанне. Вольга Іванаўна адказвала вельмі шчыра і з гумарам, даючы слушныя парады. Яна пажадала дзецям не баяцца выказваць свае думкі і больш чытаць.
Гэтая сустрэча пакінула светлыя ўражанні. Вучні зразумелі, што за кожным падручнікам стаіць вялікая праца таленавітых людзей, якія шчыра хочуць, каб дзеці выраслі адукаванымі і неабыякавымі. Дзякуй Вользе Іванаўне за цікавую размову і за той цёплы свет, які яна прынесла ў душы навучэнцаў гімназіі.

Без Комментариев

Оставить комментарий