24
Январь
0
Комм.
Наведалі Беларускі тэатр «Лялька»
24 студзеня вучнi 7-8 классаў гімназіі №7 наведалі Беларускі тэатр «Лялька», дзе ўбачылі монаспектакль «Месца памяці». Пастаноўка прысвечана важнай даце – 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
🎭Спектакль глыбока ўразіў гледачоў. Майстэрства акцёра Валерыя Зямніцкага, які здолеў перадаць трагізм кожнай хвіліны ваеннага ліхалецця, выклікала жывы водгук у сэрцах школьнікаў. Многіх не пакінулі роўнадушнымі моцныя эмоцыі, што ахапілі залю.
✨️Гэты візіт стаў для вучняў не толькі магчымасцю прыўзбагаціць свой культурны досвед, але і важным нагадваннем пра гераізм і ахвяры папярэдніх пакаленняў. Памяць аб падзеях вайны, перададзеная праз магію тэатра, назаўжды застанецца ў іх сэрцах.


