Государственное учреждение образования

"Гимназия №7 г. Витебска имени П.Е.Кондратенко"

BelarusianRussianEnglish
✉ 210032, г.Витебск,
проспект Победы, 29-А
+375212 622605 +375212 622620
📧 gymn7@pervroo-vitebsk.gov.by

Проза шчаслівага чалавека

11 лютага супрацоўнікі бібліятэкі імя П. Броўкі правялі для вучняў 3 «Б» класа гімназіі №7 выставу-партрэт “Проза шчаслівага чалавека”, прысвечаную 105-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Івана Паўлавіча Мележа.

Вядучы бібліятэкар падрабязна спыніўся на жыццёвым шляху празаіка, чыё дзяцінства і юнацтва прайшлі сярод жывапісных палескіх пейзажаў, якія пасля сталі галоўнай дэкарацыяй яго твораў. Вучні даведаліся пра гісторыю стварэння знакамітай трылогіі “Палескія хронікі”.

Асаблівую цікавасць у аўдыторыі выклікалі гучныя чытанні: урыўкі з раманаў “Людзі на балоце” і “Дыханне навальніцы” дазволілі адчуць глыбіню характараў герояў і прыгажосць роднай мовы пісьменніка. Візуальным дадаткам сталі кадры з аднайменнага фільма, знятага паводле твораў Мележа.

Для юных чытачоў была разгорнута кніжная выстаўка “Летапісец Палесся”. Дзеці не толькі пазнаёміліся з кнігамі аўтара, але і даведаліся, чаму Івана Мележа завуць «спеваком Палесся», і ў чым складаецца феномен яго «шчаслівай прозы».

Без Комментариев

Оставить комментарий