23
Январь
0
Комм.
Сцэнічны ўрок ад прафесіяналаў!
в События
23 студзеня вучняў 3-4 класаў гiмназii №7 чакала незвычайная і пазнавальная сустрэча — тэатральны урок «Лясное сяброўства»!
Дзеці пабывалі на цудоўнай пастаноўцы па п’есе Аляксандра Замкоўскага ад Беларускага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа . Гэта быў не проста спектакль, а цэлы дыялог пра прыяры, дружбу і адказнасць за прыроду, што нас акружае. 👫🌲
Яскравыя вобразы, цікавы сюжэт і прафесійная гульня акцёраў не пакінулі нашых школьнікаў абыяківымі! Паглядзелі, абмяркавалі і здабылі новыя веды з вялікім задавальненнем.
Вялікі дзякуй калектыву тэатра за супрацоўніцтва і каштоўны ўрок! Спадзяемся на новыя сустрэчы! ❤️